Здаровы вобраз сям'і ці хатні гвалт? - клірык Пакроўскага сабора выступіў на бацькоўскіх сходах у школе №2

5 и 6 сакавіка па запрашэнні адміністрацыі ДУА “СШ №2 г. Гродна” клірык Свята-Пакроўскага сабора іерэй Міхаіл Перац прыняў удзел у бацькоўскіх сходах на тэму “Здаровы вобраз сям’і – зарука паўнавартаснага фізічнага і псіхічнага здароўя дзіцяці”. У межах тэмы святару было прапанавана выказацца па пытанні хатняга гвалту.

Сацыяльна-педагагічны трэнінг для бацькоў правяла кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

3 сакавіка 2019 года ва Ўніверсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу "Сацыяльна-педагагічны трэнінг для бацькоў. Практыкаванні, накіраваныя на супрацоўніцтва і вырашэнне канфліктаў" правяла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

Архіепіскап Арцемій - пропаведзь у Нядзелю пра Страшны Суд

3 сакавіка 2019 года, ў Нядзелю пра Страшны суд Бажественную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Прэасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Пасля чытання Евангелля Уладыка звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю.

Прадстаўнікі Гродзенскай епархіі прынялі ўдзел у 21 сустрэчы “Анастасіс” у Жыровічах

2 сакавіка 2019 года прадстаўнікі Гродзенскай епархіі на чале з каардынатарам епархіі па працы з алка- і нарказалежнымі людзьмі іерэем Паўлам Каспяровічам і духаўніком праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” іерэем Міхаілам Перцам у межах 21-й сустрэчы “Анастасіс” у Жыровічах прынялі ўдзел у семінары на тэму “Хатні гвалт: зняць “маскі”. Перамагчы ў сабе агрэсара і ахвяру”.

У гутарцы пра сям'ю са студэнтамі ГрДУ ім. Янкі Купалы прынялі ўдзел клiрыкі Пакроўскага сабора

27 лютага 2019 года ў навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў межах дамовы аб супрацоўніцтве з Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы клірыкі Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу пра сямейныя каштоўнасці са студэнтамі педагагічнага, ваеннага факультэта, а таксама факультэта фізічнай культуры

Маладзёвае брацтва Пакроўскага сабора прыняло ўдзел у штогадовым злёце моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы

З 22 па 24 лютага 2019 года моладзь Сафійскага брацтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прыняла ўдзел у штогадовым злёце моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў горадзе Мінску. Асноўнымі тэмамі размоў на злёце сталі “Маральнасць. Жыццё маладога хрысціяніна. Шлюб і сям’я”.

“Духоўнае развіццё праваслаўнай сям’і” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” адбылася лекцыя клірыка Пакроўскага сабора

24 лютага 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Духоўнае развіццё праваслаўнай сям’і” правёў шматдзетны бацька, духаўнік прыходскага таварыства цвярозасці іерэй Міхаіл Перац.

Інтэлектуальную гульню-спаборніцтва правялі ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора

24 лютага 2019 года ў сценах нядзельнай школы Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна адбыўся “мазгавы штурм” – інтэлектуальная гульня паміж двума чацвёртымі класамі. Клас “А” для сваёй каманды абраў назву “Дружба”, “Б” клас назваўся “Анельчыкамі”. Арганізавана гульня з мэтай развіцця пазвальнага інтарэсу, з мэтай навучання сумеснай, каманднай дзейнасці і кантролю атрыманых ведаў.

Канцэрт удзельнікаў фестывалю “Каложскі Благавест” адбыўся ў Пакроўскім саборы

21 лютага 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна першы дзень конкурсных праслухоўванняў ХVІІІ Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” завяршыўся канцэртам. Выступілі прыезджыя харавыя калектывы з трох краін:

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS