Канцэрт удзельнікаў фестывалю “Каложскі Благавест” адбыўся ў Пакроўскім саборы

21 лютага 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна першы дзень конкурсных праслухоўванняў ХVІІІ Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” завяршыўся канцэртам. Выступілі прыезджыя харавыя калектывы з трох краін:

канцэртны хор Харавога аддзялення “Вясёлка” ДБАУ Школа № 118, г. Масква (Расія), кіраўнік – Ганна Маскаўчук:

зводны хор Харкаўскай духоўнай семінарыі (Украіна), рэгент – протаіерэй Фёдар Васкабойнікаў:

хор “Laudamus” Вышэйшай школы тэалогіі “Епіскап Мельхіседэк”, г. Раман (Румынія), рэгент – Паладэ Сініка:

Традыцыйна для вячэрняга канцэрта госці фестывалю прадставілі творы не толькі конкурснай праграмы.

Фота першага конкурснага дня

Мікалай БАЙДА