Сімвал веры
1 Верую ў Адзiнага Бога Айца, Уседзяржыцеля, Тварца неба i зямлi, усяго бачнага и нябачнага. 2 I ў адзiнага Госпада Iiсуса Хрыста, Сына Божага, Адзiнароднага, ад Айца народжанага перад усiмi вякамi; Святло ад Святла, Бога iсцiннага ад Бога iсцiннага, народжанага, не створанага, адзiнасутнага з Айцом, праз Якога ўсё сталася. 3 Якi дзеля нас, людзей, i дзеля нашага збаўлення сышоў з нябёс i ўцялеснiўся ад Духа Святога i Дзевы Марыi, i стаў чалавекам. 4 Быў распяты за нас пры Понцii Пiлаце, i пакутаваў, i быў пахаваны. 5 I ўваскрэс на трэцi дзень згодна з Пісаннем. 6 I ўзышоў на нябёсы, i сядзiць праваруч Айца. 7 I зноў прыйдзе ў славе судзiць жывых i мёртвых, i Яго Царству не будзе канца. 8 I ў Духа Святога, Госпада, Жыватворчага, што ад Айца зыходзiць, што з Айцом i Сынам разам пакланяемы i славiмы, што гаварыў праз прарокаў. 9 У адзiную Святую Саборную i Апостальскую Царкву. 10 Вызнаю адно хрышчэнне для адпушчэння грахоў. 11 Чакаю ўваскрасення мёртвых 12 i жыцця будучага веку. Амiнь.
Сімвалам веры называецца кароткі і дакладны выклад асноў хрысціянскага веравучэння, складзены і зацверджаны на 1-м і 2-м Усяленскіх Саборах. Сімвал веры – не малітва, а слоўнае вызнанне веры.