Сацыяльна-педагагічны трэнінг для бацькоў правяла кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

3 сакавіка 2019 года ва Ўніверсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу "Сацыяльна-педагагічны трэнінг для бацькоў. Практыкаванні, накіраваныя на супрацоўніцтва і вырашэнне канфліктаў" правяла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

На працягу трэнінгу бацькі-прыхаджане пазнаёміліся адзін з адным і атрымалі практычныя навыкі гульняў, у выніку якіх пераадольваецца раз’яднанасць, якая існуе ў наш час не толькі паміж людзьмі ў грамадстве, але і паміж прыхаджанамі буйных храмаў. Прыклады паказаных гульняў могуць быць выкарыстаны ў сям’і для ўмацавання адзінства паміж дзецьмі, дзецьмі і бацькамі.

Тэмы сустрэчы 10 сакавіка – “Вядзенне хатняй гаспадаркі. Карысныя практыкі і парады. Кухня (прыгатаванне поснай ежы) ". Вядучая - Юлія Шэпелева.

P.S. Сустрэчы адкрыты не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.

Мікалай БАЙДА