31 сакавіка 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адслужылі другую ў гэтым Вялікім посце Пасію. Пасля чытання 14 і 15 раздзелаў паводле Марка пропаведзь прамовіў а. Аляксей.
31 сакавіка 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэарэтычнымі ведамі і практычным досведам з бацькамі-прыхаджанамі падзялілася ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Тэма размовы – "Сіндром падвышанай узбудлівасці і гіперактыўнасці. Няздольнасць доўга канцэнтравацца. Дэфіцыт увагі. Што рабіць? Як прадухіліць? Энурэз ў дзіцячым узросце".
28 сакавіка 2019 года са тэматычнай гутаркай пра Пасху вучняў пачатковых класаў ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Гродна" наведаў клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір Петручик.
26 сакавіка 2019 года вучні нядзельнай школы Пакроўскага сабора наведалі музей гісторыі пажарнай службы. У музеі прадстаўлены розныя этапы развіцця айчыннай пажарна-ратаўнічай справы, пачынаючы з сярэднявечча і ажно да сённяшніх баявых будняў ратаўнікоў.
24 сакавіка 2019 года, 2-я класы нядзельнай школы Уладзімірскай царквы наведалі Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна, дзе даведаліся шмат цікавага пра гісторыю храма і яго іконы.
24 сакавіка 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адслужылі першую ў гэтым Вялікім посце Пасію. Пасля чытання 26 і 27 раздзелаў паводле Матфея пропаведзь прамовіў а. Уладзімір.
24 сакавіка 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна для прыхаджан-бацькоў з працягам адукацыйнай лекцыі “Маніпуляцыя грамадскай свядомасцю: формы і тэхналогіі” выступіла дацэнт, кандыдат філасофскіх навук Сняжана Семярнік.
24 сакавіка 2019 года, ў Нядзелю 2-ю Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, Бажественную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Прэасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Пасля чытання Евангелля Уладыка звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю.
21 сакавіка ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі “Пачуць мудрых палымянае слова”. У ліку запрошаных гасцей былі клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна, загадчык сектара прыходскіх бібліятэк Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі протаіерэй Уладзімір Барысевіч, бібліятэкар Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна Тарас Надзея Аляксандраўна.