Паэтка Алена Якімава сустрэлася з выхаванцамі нядзельнай школы Пакроўскага сабора

5 мая 2019 года ў адным з класаў нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна вядомая праваслаўная паэтка Алена Якімава падзялілася з выхаванцамі школы Велікоднай радасцю сваёй паэзіі.

Велікоднае віншаванне для падапечных АДТ “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” арганізавалі сацыяльны аддзел і школа Пакроўскага сабора

3 мая 2019 года, у пятніцу Светлай сядміцы, сацыяльная служба Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, прыходская школа і Гродзенскае дабрачыннае таварыства сумеснымі намаганнямі арганізавалі велікоднае свята для падапечных АДТ “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”.

Семінар для выкладчыкаў нядзельных школ правялі ў Пакроўскім саборы

2 мая 2019 года па благаславенні епархіяльнага свяшчэннаначалля і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ у актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна прайшоў семінар для выкладчыкаў нядзельных школ.

У семінары прыняў удзел кандыдат багаслоўя і культуралогіі дыякан Ілья Кокін, які паказаў усім прысутным навучальна-метадычны камплект “Прыходская школа «пад ключ»” – набор рабочых метадычных і даведачных матэрыялаў, разлічаны на 4 узроставыя катэгорыі вучняў нядзельных школ (ад 5 да 17 год і старэйшыя).

Для наведвальнікаў дома начнога перабывання сацыяльная служба Пакроўскага сабора арганізавала Велікодную вячэру

28 красавіка 2019 года, у дзень Светлага Хрыстовага Уваскрасення, сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна наведала насельнікаў ДУ “Гродзенскі гарадскі дом начнога перабывання асобаў без пэўнага месца жыхарства”. Пасля ўступнай размовы на тэму значэння ахвяры Хрыста кіраўнік прыходскай сацыялнай службы Яўгеній Кулак павіншаваў прысутных з Вялікаднем і запрасіў на трапезу.

Вялікдзень у Нядзельнай школе Пакроўскага сабора. Падрыхтоўка і святкаванне

Няма больш светлага і радаснага свята, чым Вялікдзень. Светлае Ўваскрасенне Хрыстова! Надзея і спадзяванне хрысціянаў! Больш за дзве тысячы гадоў таму Хрыстос праз пакуты за нас, якія Сам прыняў, паказаў нам дарогу да Вечнага жыцця. І больш за дзве тысячы гадоў мы чакаем гэты светлы дзень, рыхтуемся да яго.

Фотарэпартаж: Велікодныя ўрачыстасці ў кафедральным саборы Гродна

У ноч з 27 на 28 красавіка 2019 года у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна прайшлі ўрачыстасці з нагоды свята Уваскрасення Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста. Велікодныя набажэнствы ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. На пачатку адбыўся ўрачысты Хрэсны ход, затым Велікодная заутраня і Боская літургія.

Фотафакт: Вынас і пахаваньне Плашчаніцы ў Пакроўскім саборы

Плашчаніца – гэта ікона, што выяўляе Збаўцу, што ляжыць у гробе. Звычайна гэта вялікая хуста (кавалак тканіны), на якім напісаны або вышыты абраз пакладзенага ў труну Збаўцы. Вынас Плашчаніцы і Чын пахавання – гэта два найбольш важныя набажэнствы, якія служацца ў Вялікую пятніцу Страсной сядміцы. Вялікая пятніца – самы тужлівы дзень у царкоўным календары для хрысціянаў усяго свету. У гэты дзень мы ўзгадваем Крыжовыя пакуты і смерць Іісуса Хрыста.

Іерэй Аляксей Саўко. Пропаведзь. Вялікі Чацвер (2019)

25 красавіка 2019 года, у Вялікі Сацвер Страснога тыдня, пропаведзь перад Прычашчэннем прамовіў клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна іерэй Аляксей Саўко.

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS