Для наведвальнікаў дома начнога перабывання сацыяльная служба Пакроўскага сабора арганізавала Велікодную вячэру

28 красавіка 2019 года, у дзень Светлага Хрыстовага Уваскрасення, сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна наведала насельнікаў ДУ “Гродзенскі гарадскі дом начнога перабывання асобаў без пэўнага месца жыхарства”. Пасля ўступнай размовы на тэму значэння ахвяры Хрыста кіраўнік прыходскай сацыялнай службы Яўгеній Кулак павіншаваў прысутных з Вялікаднем і запрасіў на трапезу.

Неабходна адзначыць, што святочная вячэра была прыгатавана з дапамогай сястрыцтва Пакроўскага сабора імя святой Юліяніі Гальшанскай і прыхаджанаў храма.

З вясны 2019 года дастаўка ежы бяздомным па выходных днях стала пастаяннай справай сацслужбы кафедральнага сабора.

Мікалай Байда