Новости

Дежурный священник №7 (осуждение/рассуждение)

"Дежурный священник" - один из тематических проектов канала youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно. Ответы и комментарии на популярные и актуальные вопросы дает протоиерей Владимир Петручик.

Праект ютуб-канала Пакроўскага сабора – “Нябачная барацьба. Досвед міраніна”

Мікалай Байда – братчык праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна дзеліцца досведам цверазення і духоўнай працы па кнізе прападобнага Мікадзіма Святагорца.

Праваслаўнаму таварыству цвярозасці “Пакроўскае” – 8 год

17 лістапада 2019 ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна да 8-годдзя праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” адбыўся тэматычны форум “Пакаянне як неперарыўнае духоўнае дзеланне”. Па заканчэнні Боскай літургіі духаўнік ПТЦ “Пакроўскае” іерэй Міхаіл Перац адкрыў у актавай зале прыходскага комплексу сход, павітаў удзельнікаў і гасцей форуму.

У Пакроўскім саборы адбыўся прэм’ерны паказ фільма “Сведкі Любові”

17 лістапада 2019 года протаіерэй Уладзімір Пятручык арганізаваў прагляд і абмеркаванне кароткаметражага фільма Наталлі Гугуевай “Сведкі Любові” (2018). Фільм пра навамучанікаў і вызнаўцаў расійскіх. Стужка атрымала гран-пры міжнароднага кінафестывалю “Пакроў”, і для нашай краіны гэта быў прэм’ерны паказ.

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 22-я па Пяцідзесятніцы

17 лістапада 2019 года ў Нядзелю 22-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і протаіерэй Уладзімір Петручык (на позняй Боскай літургіі).

У цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па гіравым спорце прыняў удзел клірык Пакроўскага сабора

16 лістапада 2019 года клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, каардынатар Гродзенскай епархіі па працы з алка- і нарказалежнымі людзьмі, іерэй Павел Каспяровіч прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці чэмпіянату свету па гіравым спорце, якое адбылося ў цэнтральным спартыўным комплексе “Нёман”.

Водгукі пра паломніцтва ў Дзівеева і Мурам

З 6 па 10 лістапада 2019 года паломніцкай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна была арганізавана паездка ў Дзівеева і Мурам да мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага і дабраверных князя Пятра і княгіні Фяўронні. Удзельнікі падзяліліся сваімі фотаздымкамі і ўражаннямі.

Вечар памяці протаіерэя Мікіты Тамчука адбыўся ў Пакроўскім саборы

10 лістапада 2019 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўшанавалі памяць протаіерэя Мікіты Тамчука (1888-1956). У 1944 годзе святар стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Гродна айцец Мікіта быў незаконна арыштаваны і асуджаны на 20 год зняволення ў лагерах (рэабілітаваны ў 1992 годзе). На сустрэчы прысутнічалі нашчадкі і блізкія сям’і айца Мікіты, кандыдат гістарычных навук Святлана Сілава.

Пра асновы фарміравання здаровага ладу жыцця ў сям’і распавяла ва ўніверсітэце сям’і “Радзіна” кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

10 лістапада 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная размова “Фарміраванне ў сям’і здаровага ладу жыцця на аснове маральных паводзінаў”. Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости