Новости

Аб праблеме і прафілактыцы суіцыдаў распавяла ва ўніверсітэце сям'і "Радзіна" кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

7 красавіка 2019 года ў Універсітэце сямейных ведаў «Радзіна» пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная гутарка: "Прафілактыка суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў". Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ ім. Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

Сястрыцтва Пакроўскага сабора павіншавала прыхаджан са святам Благавешчання Прасвятой Багародзіцы "хатняй" выпечкай

7 красавіка 2019 года, у Нядзелю 4-ю Вялікага посту, свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, пасля заканчэння позняй Бажэственнай літургіі настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой павіншаваў вернікаў і запрасіў паспытаць пачастункаў ад сястрыцтва ім св. Юльяніі Альшанскай.

Да свята Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы настаўнікі і выхаванцы прыходскай школы Пакроўскага сабора падрыхтавалі смачныя віншаванні

7 красавіка, ў Нядзелю 4-ю Вялікага посту, свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы,  Бажэственную літургію ў Свята-Вольгінскай царкве пры Пакроўскім саборы горада Гродна здзейсніў духаўнік нядзельнай школы іерэй Аляксей Саўко. З нагоды свята настаўнікі і выхаванцы прыходскай школы падрыхтавалі сімвалічны пачастунак.

Пропаведзь настаяцеля Пакроўскага сабора ў Нядзелю 4 Вялікага посту, свята Благавешчання

7 красавіка 2019 года ў Нядзелю 4-ю Вялікага посту, свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, Бажэственную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна здзейсніў настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой. Пасля чытання Евангелля а. Георгій прамовіў пропаведзь, узгадваючы на самым пачатку словы Маці Божай: "Я слуга Госпада. Хай збудзецца са Мною, што ты сказаў."

Хоры маладзёвых брацтваў Пакроўскага сабора і Уладзімірскай царквы прынялі ўдзел у Літургіі Ранейасвячоных Дароў у Вольгінскім храме

3 красавіка 2019 года ў Свята-Вольгінскай царкве пры кафедральным саборы горада Гродна адбылася Літургія Ранейасвячоных Дароў з удзелам двух хароў: хора Свята-Сафійскага маладзёвага брацтва і мужчынскага складу хору Свята-Уладзімірскай царквы.

У выходныя дні кармленне наведвальнікаў дома начнога перабывання ўзяла на сябе сацыяльная служба Пакроўскага сабора

1 красавіка 2019 года сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна, акрамя вячэры, арганізавала для насельнікаў ДУ “Гродзенскі гарадскі дом начнога перабывання асоб без пэўнага месца жыхарства”  размову на тэму Вялікага посту і малітвы. З вясны 2019 года дастаўка харчавання бяздомным па выходных днях стала пастаяннай справай сацыяльнай службы кафедральнага сабора ва ўзаемадзеянні з сястрыцтвам імя святой Юліяніі Гальшанскай.

Падчас вясновых канікул для выхаванцаў прыходскай школы Пакроўскага сабора правялі майстар-класы па рукадзеллі

У Нядзельнай школе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы функцыянуе гурток “Чароўная скарбонка”. На канікулах дзеці не сядзелі склаўшы рукі, а пачалі падрыхтоўку да Пасхі. У межах гуртка было праведзена 3 майстар-класы.

Гродзенскае праваслаўнае таварыства цвярозасці “Пакроўскае” падзялілася досведам з лідскімі цвярознікамі

1 красавіка 2019 года іерэй Міхаіл Перац, духаўнік праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” кафедральнага сабора горада Гродна, разам з братчыкамі правялі адкрыты выязны сход на прыходзе храма Архангела Міхаіла ў горадзе Ліда. Мэтай візіта было падзяліцца досведам станаўлення таварыства і працы з залежнымі і сузалежнымі па праграме барацьбы са страсцямі, заснаванай на спадчыне святых айцоў.

Дзейнасць сястрыцтва Пакроўскага сабора абмяркоўвалі на сустрэчы з духаўніком супольнасці і з настаяцелем храма

31 сакавіка 2019 года настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой і духаўнік прыходскага сястрыцтва імя святой Юліяніі Гальшанскай протаіерэй Уладзімір Барысевіч узначалілі сустрэчу супольнасці.

На працягу размовы айцец Георгій выразіў удзячнасць сёстрам за працу і дапамогу ў храме, выказаў пажаданні па развіцці дабрачыннай дзейнасці сястрыцтва: дапамогі пажылым прыхаджанам і арганізацыі сумесна з сацыяльнай службай Пакроўскага сабора кармлення насельнікаў дома начнога прабывання.

Іерэй Аляксей Саўко. Пропаведзь на Пасіі 31 сакавіка 2019

31 сакавіка 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адслужылі другую ў гэтым Вялікім посце Пасію. Пасля чытання 14 і 15 раздзелаў паводле Марка пропаведзь прамовіў а. Аляксей.

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости