Новости

У храме в. Тудлі (Вялікабрытанія) клірык Пакроўскага сабора прадставіў беларускі пераклад Новага Запавету

8 чэрвеня 2019 года ў царкве Ўсіх Святых у в. Тудлі (Вялікабрытанія) адбылася прэзентацыя беларускага перакладу Новага Запавету. Царква ўсіх святых (All Saint’s Church) у невялікай вёсачцы Тудлі графства Кент – адзіны ў свеце сабор, усе вокны якога ўпрыгожаны вітражамі нашага земляка Марка Шагала.

"Пакроўскі веснік" — браты праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" дзеляцца досведам цверазення

Другі выпуск праграмы "Пакроўскі веснік" на тэлеканале youtube Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прымеркаваны да дня святкавання ў гонар Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі дзеля іконы яе "Няўпіўная Чаша". Браты і сёстры праваслаўнага таварыства цвярозасці дзеляцца сваім досведам цверазення, а таксама досведам адносінаў да зароку цверазення.

 

У фонд Нацыянальнай бібліятэкі Брытаніі клірык Пакроўскага сабора перадаў беларускі пераклад кніг Новага Запавету

4 чэрвеня 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Вялікабрытаніі адбылася перадача ў фонд кнігасховішчаў Брытанскай бібліятэкі беларускага перакладу кніг Новага Запавету. У цырымоніі прымалі ўдзел клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора – протаіерэй Уладзімір Пятручык, доктар, вядучы куратар Усходне-Еўрапейскай і Амерыканскай калекцыі Брытанскай бібліятэкі Кацярына Рагачэўская, кандыдат гістарычных навук, сакратар таварыства “Руская спадчына ў Злучаным Каралеўстве” Юлія Пляўкшта.

Навучальны год у нядзельнай школе Пакроўскага сабора завяршыўся серыяй паломніцкіх паездак



1 чэрвеня 1 “Б” і 2 “Б” нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна ажыццявілі сваё першае паломніцтва ў Жыровічы. Пасля літургіі ва Успенскім саборы дзеці прыклаліся да цудатворнай Жыровіцкай іконы Маці Божай, а затым для іх правялі экскурсію. Па завяршэнні экскурсіі адправіліся на крыніцу, дзе дзеці змаглі акунуцца. На шляху назад заехалі ў Сынковічы, дзе знаходзіцца храм-крэпасць архангела Міхаіла.

У Лондане клірык Пакроўскага сабора выступіў з дакладам на міжнароднай канферэнцыі

2 чэрвеня 2019 года клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна прыняў удзел у працы VI міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Руская спадчына ў сучасным свеце. Гісторыя. Культура. Ідэнтычнасць” і выступіў з дакладам пра жыццёвы шлях ураджэнца г. Брэст-Літоўск, дырэктара і выкладчыка прыватнай гімназіі горада Брэста, капелана войска Польскага, першага настаяцеля ў г. Брысталь (Англія), протаіерэя Уладзіміра Пятручыка.

Архіепіскап Арцемій – пропаведзь у Нядзелю 5-ю па Вялікадні, пра сляпога

2 чэрвеня 2019 года, Нядзелю 6-я па Вялікадні, пра сляпога. Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Пропаведзь.

Выпускнікам міранскай багаслоўскай калегіі пры Пакроўскім саборы ўручылі дыпломы

2 чэрвеня 2019 года 25 выпускнікоў міранскай багаслоўскай калегіі у гонар прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага, пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна атрымалі сертыфікаты аб сканчэнні першай ступені навучання. Па завяршэнні Боскай літургіі настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой і каардынатар курсаў дыякан Барыс Барадзінчык уручылі пасведчанні.

У Лондане клірык Пакроўскага сабора прыняў удзел у адкрыцці міжнароднай канферэнцыі “Руская спадчына ў сучасным свеце. Гісторыя. Культура. Ідэнтычнасць”

31 мая 2019 года клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык прыняў удзел у адкрыцці 6-й міжнароднай канферэнцыі “Руская спадчына ў сучасным свеце. Гісторыя. Культура. Ідэнтычнасць”. Мерапрыемствы адбываліся ў гістарычным будынку рэзідэнцыі Пасла Расійскай Федэрацыі ў г. Лондане.

Святар Пакроўскага сабора прыняў удзел у працы ХХV Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях

Представитель епархии принял участие в работе XXV Юбилейных Международных Кирилло-Мефодиевских чтений

30-31 мая 2019 года па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску прайшлі ХХV Юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: “Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры”.

Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з’яўляюцца форумам, які на працягу вось ужо чвэрці стагоддзя яднае спецыялістаў з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа, што працуюць у сферы багаслоўя, гісторыі, філасофіі, рэлігіязнаўства ды іншых гуманітарных дысцыплін.

Паломніцтва да святыняў Мінска (май 2019). Успаміны

“Памаліўшысь шчыра Богу, адпраўляемся ў дарогу”…

Менавіта так пачалася наша паездка ў горад Мінск, арганізаваная 26 мая 2019 года паломніцкай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, – з ранішніх малітваў і чытання правіла да святога прычашчэння. Дзякуючы старанням вадзіцеля дарога не была стамляльнай. А стараннямі нашага кіраўніка Ірыны паездка прайшла лёгка і хутка згодна з графікам запланаваных сустрэч і наведванняў.

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости