Новости

Вобраз святога князя Глеба Гарадзенскага стварылі ў Пакроўскім саборы

У красавіку 2021 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна стварылі вобраз, раней забытага, святога нашай зямлі. Настаяцель храма протаіерей Георгій Рой і іканапісец Дар'я Пестунова распавядаюць пра гісторыю стварэння іконы і аднаўлення шанавання святога дабравернага князя Глеба Гарадзенскага.

У Свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім архіепіскап Арцемій узначаліў святочнае богаслужэнне ў Пакроўскім саборы

25 красавіка 2021 года, у Нядзелю 6-ю, ваій (Вербніца) Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі адслужыў літургію свяціцеля Іаана Златавуста ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой і духавенства сабора.

Маладзёвае брацтва Пакроўскага сабора нарыхтавала вярбы да свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім

З 19 па 22 красавіка 2021 года. Час напярэдадні Вербнай Нядзелі Свята-Сафійскае брацтва пры Гродзенскім кафедральным саборы выкарыстоўвала на падрыхтоўку да свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім. Моладзь на чале з іерэем Аляксеем Саўко нарыхтавалі і аформілі вербачкі. Першае асвячэнне ў Пакроўскім саборы адбудзецца ўвечары 24 красавіка.

Дзяжурны свяшчэннік №16 (Падлеткі ў Царкве)

"Дзяжурны свяшчэннік" - адзін з тэматычных праектаў канала youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно. Адказы і каментары на папулярныя і актуальныя пытанні дае протаіерэй Уладзімір Пятручык.

Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербная нядзеля). Пакроўскі сабор (2020). Пропаведзі

12 красавіка 2020. Уваход гасподні ў Іерусалім (Вербная нядзеля). Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна. Святочныя набажэнствы ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Чыталася Евангелле паводле Іаана, ХІІ, 1-18 (зач. 41).

Пропаведзь на ранняй Боскай літургіі прамовіў іерэй Міхаіл Перац.

Вучні нядзельнай школы Пакроўскага сабора наведалі храм ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых

18 красавіка 2021 у рамках курса вывучэння праваслаўных святынь Беларусі 5 "А" клас нядзельнай школы Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна наведаў храм Сабора Усіх Беларускіх Святых. Дзеці прынялі ўдзел у Літургіі, паспавядалісь і прычасцілісь. Пасля службы была праведзена экскурсія па верхнім і ніжнім храмам комплексу. Навучэнцы наведалі клірас, падняліся на званіцу і нават змаглі паспрабаваць сябе ў ролі званароў.

Протаіерэй Аляксандр Хомбак. Пропаведзь на Пасіі 18 красавіка 2021

18 красавіка 2021 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адслужылі трэцюю ў гэтым Вялікім посце Пасію. Пасля чытання 18 і 19 раздзелаў паводле Яна пропаведзь прамовіў а. Аляксандр.

Старонкі

Subscribe to RSS - Новости