
2 мая 2019 года па благаславенні епархіяльнага свяшчэннаначалля і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ у актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна прайшоў семінар для выкладчыкаў нядзельных школ.
У семінары прыняў удзел кандыдат багаслоўя і культуралогіі дыякан Ілья Кокін, які паказаў усім прысутным навучальна-метадычны камплект “Прыходская школа «пад ключ»” – набор рабочых метадычных і даведачных матэрыялаў, разлічаны на 4 узроставыя катэгорыі вучняў нядзельных школ (ад 5 да 17 год і старэйшыя).
У аснове кожнага з 4-х курсаў ляжыць мультымедыйны дапаможнік, дапоўнены падрабязнай метадычкай і каляровым рабочым сшыткам.
Акрамя таго, у камплект уваходзіць дыск з даведачнымі матэрыяламі: сцэнары гульняў і квэстаў (каля 50), сцэнары прыходскіх святаў (больш за 70), інфаграфіка (больш за 70), спіс літаратуры і карысных Інтэрнэт-рэсурсаў ды інш. Усе рабочыя сшыткі прадубляваныя на дыску, іх можна проста раздрукаваць. Такім чынам, адным такім камплектам на прыходзе можна забяспечыць ЦЭЛУЮ школу!
У семінары прымалі ўдзел завучы і выкладчыкі нядзельных школ Гродзенскай епархіі, а таксама настаяцелі прыходаў.
Даведка: дыякан Ілья Кокін – місіянер, кандыдат багаслоўя, кандыдат культуралогіі. Адукацыя: Маскоўская Духоўная Акадэмія. Кандыдат багаслоўя. Маскоўская акадэмія адукацыі Наталлі Несцеравай. Кандыдат культуралогіі. 19 студзеня 2001 года рукапакладзены ў сан дыякана. Клірык храма Казанскай іконы Маці Божай на Калужскай плошчы.
Аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі



















