26 мая 2019 года, Нядзелю 5-я па Вялікадні, пра самаранку, у дзень памяці прападобнамучаніка Макарыя Пінскага, Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Пропаведзь.
19 мая 2019 года, у Нядзелю 4-ю па Вялікадні, пра паралізаванага, у дзень памяці праведнага Іава Шматпакутнага,сацыяльная служба Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна і прыходская школа пасля Боскай літургіі у Вольгінскім храме адправіліся з велікодным віншаваннем у Дзяржаўную ўстанову сацыяльнага абслугоўвання «Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».
19 мая 2019 года лектарам ва Універсітэце сямейных ведаў «Радзіна» пры Свята-Пакроўскім саборы выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый. Тэма апошняй у гэтым навучальным годзе размовы: "Духоўна-маральныя асновы выхавання дзіцяці ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах".
У нядзелю 19 мая братчыца Свята-Уладзімірскага прыхода Кацярына Чарапанава правяла майстар-клас па маляванні з дзецьмі нядзельнай школы Пакроўскага сабора. Дзецям было прапанавана выявіць любімых жывёлаў ці сваіх гадаванцаў.
17 мая 2019 года па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, на базе Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася сустрэча святароў, што акармляюць пагранічныя заставы, з намеснікамі начальнікаў ПАГЗ па ідэалагічнай працы.
18 мая 2019 года, у суботу 3-й сядміцы па Вялікадні, у дзень услаўлення Маці Божай дзеля іконы Яе «Няўпіўная Чаша» і мучаніцы Ірыны, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна чацвёра братоў і сястра праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" пры малітоўнай падтрымцы духавенства, родных, блізкіх і прыхаджанаў храма прынеслі Госпаду зарокі цвярозасці тэрмінам на 1 год.
13 мая 2019 года Свята-Сафійскае маладзёвае брацтва кафедральнага сабора горада Гродна з велікодным канцэртам наведала Верцялішкаўскі дом-інтэрнат для людзей з псіхафізічнымі асаблівасцямі. На сцэне інтэрната адбыўся дэбют брацкага лялечнага тэатра з пастаноўкай "Велікодны калабок". Пастаноўка завяршылася святочным канцэртам.
У 2007 годзе, адмыслова да стогадовага юбілею храма, у цэнтральным нефе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна быў размешчаны рад новых іконаў навамучанікаў і вызнаўцаў, якія пацярпелі пакуты ў гады ганенняў ад багаборчай савецкай улады. Ідэя напісання такога іканаграфічнага раду належала высокапраасвяшчэннейшаму Арцемію, архіепіскапу Гродзенскаму і Ваўкавыскаму.
Фільм “Маўклівы сведкі” распавядае пра тое, якая гісторыя напісання гэтых ікон.