У нядзелю 19 мая братчыца Свята-Уладзімірскага прыхода Кацярына Чарапанава правяла майстар-клас па маляванні з дзецьмі нядзельнай школы Пакроўскага сабора. Дзецям было прапанавана выявіць любімых жывёлаў ці сваіх гадаванцаў.
У пачатку ўрока дзеці з педагогам абмяркоўвалі паняцце хрысціянскай любові. Праз свае малюнкі вучні раскрываюць свой унутраны свет, а ў адпаведнасці з прапанаванай тэмай выражаюць яшчэ і сваё разуменне любові праз выяўленне прыроды і звяроў. Для педагога малюнкі дзяцей — гэта новыя фарбы ў разуменні навакольнага свету.
За прапанаваную магчымасць супрацоўніцтва выражаецца ўдзячнасць дырэктару нядзельнай школы Пакроўскага сабора Дар'і Санюкевіч і настаяцелю Свята-Уладзімірскага прыхода протаіерэю Аляксандру Велісейчыку.
Паводле матэрыялаў сайта svladimir.by








