Хрыстос Уваскрос!
Вось і наступіў гэты Вялікі, доўгачаканы дзень! Відавочна, што дзеці, як ніхто іншы з нецярпеннем чакаюць Свята, а Вялікі пост, папярэдні яму, для іх больш радасны, чым для дарослых, бо ён напоўнены чаканнем светлай падзеі, падрыхтоўкай да яе. Выхаванцы нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна па-свойму праявілі сябе - хтосьці адмовіўся ад звыклых ласункаў, хтосьці ўзмацніў малітву, адмовіўся ад зносін у соцсетках. Нярэдка сярод людзей, якія маліліся на службах Страснога тыдня можна было ўбачыць вучняў нядзельнай школы, якія разам з дарослымі запальвалі свечкі падчас чытання дванаццаці Евангелляў, схілялі калені падчас вынасу Святой Плашчаніцы ...