Хрыстос Уваскрос! Гэты радасны вокліч звініць у гэтыя дні адусюль і напаўняе нашы сэрцы светлай радасцю. Ад малога да вялікага - усе радуюцца і Уваскрасенне Збавіцеля, перамозе жыцця над смерцю. І таму выхаванцы, бацькі і выкладчыкі нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна працягнулі чараду святаў чарговым мерапрыемствам. 16 мая 2021 праваслаўныя хрысціяне адсвяткавалі дзень жанчын-міраносіц.
Мяркуючы па інтэрв'ю, якое мы напярэдадні свята ўзялі ў прыхаджанаў сабора, свята набірае абароты і яго з упэўненасць можна назваць Праваслаўным жаночым днём. Сіламі нядзельнай школы была падрыхтавана праграма, у якой артыстычныя, галантныя хлопчыкі-вядучыя яшчэ раз нагадалі гледачам сутнасць свята і, вядома, павіншавалі жанчын, усіх-усіх мам. І нават будучых. Кожная з іх, па традыцыі свята, атрымала выдатныя ружы.
Як заўсёды, атмасферу радасці стварыў вакальны ансамбль пад кіраўніцтвам матухны Лізаветы. Духоўныя песнапенні настройваюць нашыя сэрцы і душу на асаблівы лад і мы ўсе ўдзячныя калектыву за сумесныя малітвы пад час літургіі, за іх творчасць. А песня пра маму, кранула і выканаўцаў і гледачоў. Вершы ад удзельнікаў тэатральнай студыі гэтак жа выклікалі гарачыя апладысменты. Цёпла, шчыра, з уласцівым яму пачуццём гумару павіншаваў усіх са святам духоўнік школы айцец Уладзімір Пятручык.
Але на гэтым свята не скончылася. Сапраўдным сюрпрызам для ўсіх стала выступленне камернага аркестра гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, пад кіраўніцтвам Наталлі Сегіневіч! Прызнацца, мы ішлі на пэўны рызык. Многія з выхаванцаў, ды і бацькі, упершыню сустрэліся з такім відам мастацтва, як класічная музыка і мы перажывалі аб тым, як адбудзецца гэтая сустрэча. Але, як высветлілася, перажыванні былі марныя. З першых хвілін паміж артыстамі і гледачамі усталявалася поўнае паразуменне.
Прыціхлі самыя няўрымслівыя хлопцы і малыя. Яшчэ раз пераканаліся мы ў тым, што сапраўднае мастацтва вечна і зразумела на ўсіх мовах і ня здольна нікога пакінуць абыякавым. Гэта пацвердзілі гарачыя апладысменты ўдзячных гледачоў. Дзякуй за цудоўнае знаёмства матухне Юліі, дырэктару школы, і, безумоўна, выканаўцам. Спадзяемся на новыя сустрэчы.
Вось такое ў нас атрымалася свята. Любоў і разуменне аб'ядналі прысутных, што пацвердзіла думка, што ў тым, што невядома дакладная колькасць вучняў Збаўцы і жонак-міраносіц, ёсць нейкі сімвалізм. Іх лік у стагоддзях набліжаецца да нас, цяперашнім вучням Хрыстовым. І пакуль у нас жыве любоў, добразычлівасць і ўсёдараванне - мы ў іх ліку.
Святыя жонкі-міраносіцы, маліце Бога за нас.
Жанна ЛІТВІНЕНАК, фота: Мікалай БАЙДА, відэа: Юрый ШАРАЙ


























