Інтэлектуальную гульню "Што? Дзе? Калі?" правялі ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора

11 красавіка 2021 ў нядзельнай школе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылася інтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калі?". У ёй прынялі ўдзел 6-ы клас і малодшае братэрства. Супрацьстаяла ім каманда выкладчыкаў.

Хочацца заўважыць, што выкладчыкі не стараліся "падыграць" сваім вучням і не пасаромеліся выбраць дастаткова складаныя пытанні. Складаныя ня па сутнасці, а, хутчэй, па пабудове. Рабятам трэба было "ўключыць" ўсю сваю ўвагу, логіку, вобразнае мысленне.

Трэба сказаць, што 6-ы клас бліскаў эрудыцыяй. Хутка вылучылася група лідэраў з якіх складана было выбраць лепшага гульца. Мы пастараліся адзначыць кожнага.

Актыўнасць праявіла і глядацкая група. Гульня прайшла ў лёгкай, нязмушанай атмасферы, з традыцыйнай чайнай паўзай. Разам быў абраны лепшы пытанне, прыз атрымаў выкладчык.

Гульня выклікала ня падробленую цікавасць. Вырашылі абавязкова арганізаваць серыю гульняў, у якіх прымуць удзел каманды бацькоў і выкладчыкаў.

Жанна ЛІЦВІНЕНАК