Выкладчыкі нядзельнай школы Пакроўскага сабора наведалі г. Мінск

27 чэрвеня 2021 выкладчыкі нядзельнай школы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна здзейснілі паездку ў Мінск. Праграма турыстычнай паездкі складалася з наведвання Свята-Духава кафедральнага сабора і Вялікага тэатра Беларусі.

У Свята-Духавым кафедральным саборы ўдзельнікі паездкі пабывалі на чытанні акафіста Мінскай іконе Божай Маці, змаглі прыкласціся да іконы і мошчам святой праведнай Сафіі Слуцкай.

Пасля прагулкі па Мінску, выкладчыкі нядзельнай школы накіраваліся ў Вялікі тэатр для прагляду балета Пятра Ільіча Чайкоўскага "Лебядзінае возера".

"Лебядзінае возера" на працягу стагоддзя з'яўляецца самым папулярным балетным спектаклем у свеце, з якога пачынаецца знаёмства з мастацтвам балета. У абноўленай беларускай версіі мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар'еў дадаў новыя харэаграфічныя і музычныя фрагменты, пры гэтым захаваў аснову харэаграфіі Марыуса Петыпа, Льва Іванова і Асафа Мессерера.

Балет вырабіў на ўдзельнікаў паездкі велізарнае ўражанне. Яркія дэкарацыі, спалучэнне рэальнага і фантастычнага, намаляванае ў танцы, выдатная музыка ў выкананні аркестра пад кіраўніцтвам дырыжора Уладзімір Овадка стварылі сапраўднае свята, якое хочацца паўтарыць зноў і зноў.

Алеся ДАБРУК, Юлія БАРАДЗІНЧЫК