26 чэрвеня адбыўся Рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархата "Актуальныя пытанні развіцця пачатковай рэлігійнай адукацыі". У семінары ў рэжыме on-line з выкарыстаннем платформы Zoom прыняла ўдзел дырэктар нядзельнай школы матушка Юлія Барадзінчык.
Аб выніках раней праведзенага Рэспубліканскага маніторынгу сістэмы пачатковай рэлігійнай адукацыі распавялі Ліс Мікалай Іванавіч і іерэй Стэфан Варапай. На аснове дыяграм і табліц выступоўцы паказалі актуальнае становішча нядзельных школ і нядзельных груп у рэспубліцы
Прэзентацыю праекту "Дыдактычныя гульні ў Уваскрэснай школе" прадставіла Лісіцкая Марыя. Дадзены праект створаны моладзевым брацтвам Інстытута тэалогіі. Удзельнікам семінара на канкрэтных прыкладах патлумачылі спосабы ўкаранення дыдактычныя гульняў у працу, прапанавалі практычныя матэрыялы для выкарыстання.
Гэтак жа была прадэманстравана гульня ў дадатку для дзяцей, распрацаваная з мэтай больш лёгкага ўспрымання матэрыялу. Дзеці з цікавасцю вывучалі ўборы святароў, іх адрознення, царкоўныя прадметы, якія выкарыстоўваюцца падчас набажэнства.
З прэзентацыяй праекта "Нядзельная школа пад ключ" выступіў дыякан Ільля Кокін. Ён паказаў працу сваёй праграмы на прыкладзе аднаго ўрока. Айцец Ілля распавёў пра новую распрацоўку "Квэсты" ў праваслаўнай адукацыі, у якую ўваходзіць сцэнар і ўвесь неабходны рэквізіт для правядзення мерапрыемства.
З прывітальным словам выступіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін.
Па словах удзельнікаў семінара актуальнай праблемай для нядзельных школ з'яўляецца праца з падлеткамі. На семінары абмеркавалі пытанні эфектыўнай арганізацыі працы нядзельнай школы, супрацоўніцтва з рознымі арганізацыямі, закранулі праблему працы летніх лагераў. У цэлым удзельнікі семінара адзначылі плённую і станоўчую ролю такога роду мерапрыемстваў для кіраўніцтва і педагагічнага складу нядзельных школ рэспублікі.
Юлія БАРАДЗІНЧЫК











