Велікоднае віншаванне для насельнікаў Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў арганізавалі сацыяльны аддзел і школа Пакроўскага сабора

19 мая 2019 года, у Нядзелю 4-ю па Вялікадні, пра паралізаванага, у дзень памяці праведнага Іава Шматпакутнага,сацыяльная служба Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна і прыходская школа пасля Боскай літургіі у Вольгінскім храме адправіліся з велікодным віншаваннем у Дзяржаўную ўстанову сацыяльнага абслугоўвання «Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».

У пачатку сустрэчы духаўнік нядзельнай школы Пакроўскага сабора іерэй Аляксій Саўко прычасціў праваслаўных братоў і сясцёр Святых Тайнаў Хрыстовых.

Выхаванцы прыходскай школы кафедральнага сабора выступілі з міні-канцэртам і віншаваннямі. У якасці падарункаў гледачам уручылі іконы Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і шакаладкі.

Слава Богу за радасць узаемных зносінаў.

кіраўнік сацыяльнага аддзела Яўген КУЛАК