13 мая 2019 года Свята-Сафійскае маладзёвае брацтва кафедральнага сабора горада Гродна з велікодным канцэртам наведала Верцялішкаўскі дом-інтэрнат для людзей з псіхафізічнымі асаблівасцямі. На сцэне інтэрната адбыўся дэбют брацкага лялечнага тэатра з пастаноўкай "Велікодны калабок". Пастаноўка завяршылася святочным канцэртам.
Дзякуем усім, хто прымаў удзел у арганізацыі канцэрта. Хрыстос уваскрос!
Іерэй Аляксій САЎКО
05/14/2019 - 00:41