У дзень услаўлення Маці Божай дзеля іконы Яе "Няўпіўная Чаша" братчыкі таварыства цвярозасці "Пакроўскае" далі зарокі цвярозасці

18 мая 2019 года, у суботу 3-й сядміцы па Вялікадні, у дзень услаўлення Маці Божай дзеля іконы Яе «Няўпіўная Чаша» і мучаніцы Ірыны, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна чацвёра братоў і сястра праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" пры малітоўнай падтрымцы духавенства, родных, блізкіх і прыхаджанаў храма прынеслі Госпаду зарокі цвярозасці тэрмінам на 1 год.

Малебны спеў аб тых, хто пакутуе ад вінапіцця і наркаманіі, у саслужэнні каардынатара Гродзенскай епархіі па працы з алкаголе- і нарказалежнымымі людзьмі іерэем Паўлам Каспяровічам і протадыяканам Дзмітрыем Шэпелевым узначаліў духаўнік прыходскага таварыства цвярозасці "Пакроўскае", клірык сабора іерэй Міхаіл Перац.

Праваслаўнае таварыства цвярозасці "Пакроўскае" пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна пачало сваю дзейнасць 12 лістапада 2011 года. Таварыства стваралася па ініцыятыве людзей, што пакутуюць ад алкагалізму.

Сведчанне пра цвярозы лад жыцця ёсць адным з пунктаў праграмы рэабілітацыі ПТЦ "Пакроўскае". 

Дзейнасць таварыства заснавана на праваслаўным светапоглядзе і практычным вывучэнні духоўнага досведу святых айцоў па барацьбе са страсцямі. Члены таварыства прымаюць зарокі цвярозасці і актыўна удзельнічаюць у набажэнска-літургічным жыцці абшчыны Свята-Пакроўскага сабора.

 

Мікалай БАЙДА