"Прафілактыка артапедычных праблем у дзiцячым узросце" — ва Унiверсiтэце сямейных ведаў «Радзіна» выступіла ўрач-педыятр Наталля Жалезная

12 мая 2019 года ва Университэце сямейных ведаў «Радзіна» пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэарэтычнымі ведамі і практычным досведам з бацькамі-прыхаджанамі падзялілася ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра "Рамонак" і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Тэма размовы — "Прафілактыка найбольш частых артапедычных праблем у дзіцячым узросце".



На працягу размовы лектар ахарактарызавала распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення праблем, варыянты лячэння і формы прафілактыкі артапедычных парушэнняў, адказала на пытанні слухачоў.

Тэма наступнай сустрэчы: "Духоўна-маральныя асновы выхавання дзіцяці ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах". Лектар - дзіцячы псіхолаг Ганна Янчий.

 

Пачатак 19 мая а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.

P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.

Мікалай БАЙДА