Вялікдзень у Нядзельнай школе Пакроўскага сабора. Падрыхтоўка і святкаванне

Няма больш светлага і радаснага свята, чым Вялікдзень. Светлае Ўваскрасенне Хрыстова! Надзея і спадзяванне хрысціянаў! Больш за дзве тысячы гадоў таму Хрыстос праз пакуты за нас, якія Сам прыняў, паказаў нам дарогу да Вечнага жыцця. І больш за дзве тысячы гадоў мы чакаем гэты светлы дзень, рыхтуемся да яго.

Выхаванцы нядзельнай школы ў чаканні свята нямала папрацавалі на Славу Госпада. Яны рыхтавалі вырабы для велікоднага кірмашу на майстар-класах, якія правялі для іх Рыжкова Таццяна і Біжака Злата.   

                

Працавалі над падрыхтоўкай вярбы да свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім.       

Выраблялі гірлянды для ўпрыгожвання двара цакроўна-прыходскага комплексу, стваралі малюнкі для выставы. Яны былі нястомныя ў жаданні быць як можна больш далучанымі да вялікага свята. Насычаныя былі як нядзелі, так і суботы, калі пасля споведзі ў Вольгінскім храме беглі ў нядзельную школу, каб як мага больш паспець зрабіць! У такой працы, з малітвай, падышлі да Вялікай суботы! Больш за 200 яек распісалі вучні для “Велікоднай брамы”!

І вось – Вялікая субота! Усё жыве ў чаканні Уваскрасення! Святочныя і ўрачыстыя прыйшлі дзеці, каб зрабіць апошнюю падрыхтоўку да свята: упрыгожыць браму, двор прыходскага комплексу, а галоўнае – проста пабыць у Доме Госпада ў гэты цудоўны дзень чакання. Сама прырода радавалася разам з намі – гарэзавала сонейка і афарбоўвала дзіцячыя вырабы ў яркі, зіхатлівы колер! Скончана апошняя падрыхтоўка. Вялікая цішыня перад благаславёным: “ХРЫСТОС УВАСКРОС”!!!

ХРЫСТОС УВАСКРОС – чуваць паўсюль! ХРЫСТОС УВАСКРОС – пяюць званы, ХРЫСТОС УВАСКРОС – радасна гучыць у храме ў часе святочнай літургіі, якую як заўсёды ўзначальвае духаўнік нядзельнай школы іерэй Аляксій Саўко. Набажэнства заканчваецца хрэсным ходам і асвячэннем велікоднай трапезы. Па заканчэнні літургіі ўсе перайшлі ў дворык прыходскага комплексу, дзе маглі разгавецца, павіншаваць адзін аднаго і пакаштаваць смачных кулічоў, якіх было шмат і якія спяклі бацькі вучняў! Вялікдзень – свята сямейнае, але нягледзячы на тое, што дома ўсіх чакалі родныя, мы ўсе: і настаўнікі, і бацькі, і дзеці – адной дружнай сям’ёй сустрэлі Светлае свята!

Разговлялись, играли, радовали друг друга поделками, приготовленными своими руками! И пусть любовь к Господу всегда объединяет нас, пусть наши дети живут в любви и понимании и пусть каждое воскресение в году для нас будет светлым праздником Воскресения Христова!

Разгаўляліся, гулялі, радавалі адзін аднаго вырабамі, прыгатаванымі сваімі рукамі! І няхай любоў да Госпада заўжды яднае нас, няхай нашы дзеці жывуць у любові і разуменні і няхай кожная нядзеля ў годзе для нас будзе светлым святам Уваскрасення Хрыстова!

Фота: Мікалай Байда, Аксана Корань ды інш.