Экскурсія нядзельнай школы Уладзімірскай царквы ў Пакроўскі сабор

24 сакавіка 2019 года, 2-я класы нядзельнай школы Уладзімірскай царквы наведалі Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна, дзе даведаліся шмат цікавага пра гісторыю храма і яго іконы.

Асабліва моцна ўразіла дзяцей званіца. Знаёмства з храмам завяршылася чаяваннем. Для навучэнцаў і іх бацькоў гэты нядзельны дзень стаў асабліва радасным і пазнавальным, і яны выразілі ўдзячнасць арганізатарам простага, але вельмі цікавага мерапрыемства.

svladimir.by