На праздновании дня православной книги в Щучинской районной библиотеке выступили представители Покровского собора

21 сакавіка ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі “Пачуць мудрых палымянае слова”. У ліку запрошаных гасцей былі клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна, загадчык сектара прыходскіх бібліятэк Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі протаіерэй Уладзімір Барысевіч, бібліятэкар Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна Тарас Надзея Аляксандраўна.

Дырэктар раённай бібліятэкі Янкоўская Аляксандра Мікалаеўна і клірык храма Архангела Міхаіла г. Шчучына не першы раз запрашаюць айца Уладзіміра і Надзею на сустрэчу.

У сваім выступленні протаіерэй Уладзімір Барысевіч разгледзеў пытанне, якое фармулюецца наступным чынам: “Роля бібліятэк у духоўна-маральным выхаванні моладзі”. Бібліятэкар Тарас Надзея зрабіла прэзентацыю актуальных кніг на ўсе часы для моладзі і не толькі, таксама зрабіла прэзентацыю некаторых новых паступленняў літаратуры ў бібліятэку Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна.

Надзея ТАРАС