"Сіндром падвышанай узбудлівасці і гіперактыўнасці..."– ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач-педыятр Наталля Жалезная

31 сакавіка 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэарэтычнымі ведамі і практычным досведам з бацькамі-прыхаджанамі падзялілася ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак”  і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Тэма размовы – "Сіндром падвышанай узбудлівасці і гіперактыўнасці. Няздольнасць доўга канцэнтравацца. Дэфіцыт увагі. Што рабіць? Як прадухіліць? Энурэз ў дзіцячым узросце".

У ходзе сустрэчы лектар патлумачыла, што "сіндром" гэта не дыягназ і важна правільна ставіцца да дзіцячай гіперактыўнасці. Варта не баяцца звяртацца да прафесіяналаў, каб высветліць ці з'яўляецца гэта праблемай або проста асаблівасцю дзіцяці. Ад разумення прычын, адпаведна, можна прадуктыўна выбудаваць адносіны з дзіцем і неабходныя метады карэкцыі паводзін. Больш падрабязна лекар распавяла пра сіндром "дэфіцыту ўвагі", як адной з магчымых прычын гіперактыўнасці і іншых наступствах для здароўя дзіцяці.

Тэма наступнай сустрэчы ў сямейным універсітэце – "Прафілактыка суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў". Лектар - дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ ім. Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

Пачатак 7 красавіка а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.

P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.

    Мікалай БАЙДА