3 лютага 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна з адукацыйнай лекцыяй (псіхалогія адносінаў у сям’і маці-дзіця і бацька-дзіця) выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый.
30 студзеня 2019 года ў праграме "Вокны горада" "Тэлерадыёкампаніі Гродна" прынялі ўдзел духаўнік і стараста праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае", якое дзейнічае пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Іерэй Міхаіл Перац і Алег Герасімаў ў рамках тэматычнай гутаркі прадставілі праваслаўны пункт гледжання аб прычынах залежнасці, метадах лячэння і барацьбы з жарсцю (глядзець з 15 хвіліны эфіру).
27 студзеня 2019 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна па ініцыятыве членаў праваслаўнага клуба шматдзетных сем’яў “Адраджэнне” была арганізавана сустрэча з вядомым сямейным псіхолагам, спецыялістам узроставай псіхалогіі і праваслаўнай педагогікі Таццянай Вараб'ёвай.
27 студзеня 2019 года ва Ўніверсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Праблемы ў выхаванні ў сям’і, абумоўленыя рознымі дэвіяцыямі дзяцей. Ч.2. – 1.Трывожныя дзеці. 2.Своеасаблівасць і выключнасць сарамлівых дзяцей у сучасным свеце” правяла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.
Фіналістам Першага Міжнароднага конкурсу “Дзіцячы каляндар “Ангелы Міру”” 2017-2018 стала выхаванка дзіцячай іканапіснай студыі “Пакроў” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна Маргарыта Пятрова (15 год). Журы абрала 365 найлепшых прац дзяцей ва ўзросце ад 4 да 15 год. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 2 тысячы прац з 22 краін.
20 студзеня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адукацыйную сустрэчу правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтру “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Тэма размовы: “Ліхаманка. Высокая тэмпература ў дзяцей, ці трэба яе баяцца. Як аблегчыць самаадчуванне і палепшыць стан дзіцяці з высокай тэмпературай”.
19 января 2019 года, в день Крещения Господа и Спаса нашего Иисуса Христа, архиепископ Гродненский и Волковысский Артемий, совершил праздничную Божественную литургию в Свято-Покровском кафедральном соборе города Гродно.