Сустрэча з псіхолагам Таццянай Вараб’ёвай адбылася ў Пакроўскім саборы

27 студзеня 2019 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна па ініцыятыве членаў праваслаўнага клуба шматдзетных сем’яў “Адраджэнне” была арганізавана сустрэча з вядомым сямейным псіхолагам, спецыялістам узроставай псіхалогіі і праваслаўнай педагогікі Таццянай Вараб'ёвай.

Пасля ўступнага слова каардынатара Гродзенскай епархіі па пытаннях абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў іерэя Аляксандра Гука і музычнага падарунка для госці з нагоды мінулых імянінаў Таццяна Уладзіміраўна акрэсліла ключавыя тэматычныя моманты адукацыйнай сустрэчы.

На працягу размовы псіхолаг адказала на шматлікія пытанні з залы.

Вараб'ёва Таццяна Уладзіміраўна – праваслаўны псіхолаг і педагог-практык з вельмі вялікім стажам і досведам псіхалагічнага кансультавання, супрацоўніца Дома дзіцяці, спецыяліст у галіне ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, нязменная ўдзельніца папулярнай духоўна-асветніцкай праграмы пра дзіцячую і ўзроставую псіхалогію з протаіерэем Дзімітрыем Смірновым “Дыялог пад гадзіннікам”.

Як спецыяліст у галіне праваслаўнай педагогікі і ўзроставай псіхалогіі Т.У. Вараб’ёва стала шырока вядомай менавіта дзякуючы сваім публічным выступленням, а таксама дзякуючы ўдзелу ў дыскусійных праектах, дзе праявіла сябе не толькі як прафесіянал-практык з самай вялікай літары, але і як прынцыповы і паслядоўны прыхільнік парадыгмы маральна-арыентаванай хрысціянскай псіхалогіі.

Мікалай БАЙДА