“Ліхаманка. Высокая тэмпература ў дзяцей...” — ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” з лекцыяй выступіла ўрач-педыятр Наталля Жалезная

20 студзеня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адукацыйную сустрэчу правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтру “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Тэма размовы: “Ліхаманка. Высокая тэмпература ў дзяцей, ці трэба яе баяцца. Як аблегчыць самаадчуванне і палепшыць стан дзіцяці з высокай тэмпературай”.

На працягу сустрэчы матушка Наталля падзялілася са слухачамі сваім прафесійным досведам, рэкамендацыямі і адказала на пытанні. “Тэмпературы не трэба баяцца, трэба ведаць прыкметы крытычнасці: затарможанасць, млявасць, моцны галаўны і цяглічны боль і сутаргавы сіндром”, – адзначыла лектар.

27 студзеня 2019 года Універсітэт сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы запрашае на сустрэчу: «Праблемы ў выхаванні ў сям’і, абумоўленыя разнастайнымі дэвіяцыямі дзяцей (ч. 2)”. Лектар – дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч. Пачатак а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.

P.S. Сустрэчы адкрыты не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.

Мікалай БАЙДА