Лекцыю “Праблемы ў выхаванні ў сям’і, абумоўленыя рознымі дэвіяцыямі дзяцей” правяла ва ўніверсітэце сям’і “Радзіна” кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

27 студзеня 2019 года ва Ўніверсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Праблемы ў выхаванні ў сям’і, абумоўленыя рознымі дэвіяцыямі дзяцей. Ч.2. – 1.Трывожныя дзеці. 2.Своеасаблівасць і выключнасць сарамлівых дзяцей у сучасным свеце” правяла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

На працягу размовы Марына Уладзіміраўна распавяла пра тое, што адхіленні ў дзяцей могуць узнікнуць у выніку розных фактараў: перанясення захворванняў, недахопу зносінаў і адрынутасці, распешчанасці, адсутнасці досведу супрацоўніцтва і страху крытыкі. У працэсе размовы бацькі мелі магчымасць даведацца пра магчымыя прыёмы карэкціроўкі выхавання і прафілактыкі дэвіяцый паводзінаў.

Старайцеся не рабіць за дзяцей тое, што яны могуць зрабіць самі”, – адзначыла лектар важнасць педагагічнага правіла выхавання дзяцей.

Тэмы сустрэчы 3 лютага – “Як дзеці выхоўваюць бацькоў (псіхалогія адносінаў у сістэме “дзіця-бацька”, “дзіця-маці”)”. Лектар – псіхолаг Ганна Янчый.

P.S. Сустрэчы адкрыты не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.

Мікалай БАЙДА