Фіналістам міжнароднага праекту “Дзіцячы каляндар “Ангелы Міру”” стала выхаванка іканапіснай студыі Пакроўскага сабора

Фіналістам Першага Міжнароднага конкурсу “Дзіцячы каляндар “Ангелы Міру”” 2017-2018 стала выхаванка дзіцячай іканапіснай студыі “Пакроў” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна Маргарыта Пятрова (15 год). Журы абрала 365 найлепшых прац дзяцей ва ўзросце ад 4 да 15 год. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 2 тысячы прац з 22 краін.

У міжнароднае журы ўваходзілі:

  • Юлія Іванова, член Саюза мастакоў Расіі, ідэолаг Міжнароднага арт-праекту “Ангелы Міру” (Расія)
  • Алег Роўда, PR-дырэктар Міжнароднага арт-праекту “Ангелы Міру” (Расія)
  • Наталля Яцэнка, дырэктар Міжнароднага арт-проекту “Angels of Peace” (Расія)
  • Таццяна Чачот, мастак (Італія)
  • Таццяна Марытц, World for kids (Чэхія)

За 2017-18 год праведзена 9 міжнародных выстаў малюнкаў праекту ў Празе (Чэхія), у Карлавых Варах (Чэхія), у замку Савоя (Чэхія), у Турыне (Італія), у Форт дэй Мармі (Італія), у Сочы (Расія).

Працы фіналістаў “Дзіцячага календара “Ангелы Міру”” можна ўбачыць на сайце праекту ў раздзеле “Мастакі”, папка «Фіналісты конкурсу “Дзіцячы каляндар Ангелаў Міру”. Фота малюнкаў размешчаны ў адвольнай паслядоўнасці і не адлюстроўваюць аніякіх рэйтынгаў. Усе працы з’яўляюцца фіналістамі і ўваходзяць у катэгорыю пераможцаў конкурсу.

Выставы дзіцячых малюнкаў у Расіі і Еўропе будуць працягвацца і ў 2019 годзе.

Мікалай БАЙДА паводле сайта 365angels.com