Детская иконописная студия «Покров»

Агульная інфармацыя

Дзіцячая іканапісная студыя “Пакроў” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна створана ў 2013 годзе па благаславенні высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага і пры непасрэднай падтрымцы настаяцеля Пакроўскага сабора протаіерэя Аляксандра Наздрына.

Ідэйны натхняльнік, арганізатар і выкладчык студыі іканапісу – Пестунова Дар’я Дзмітрыеўна, +375298681599, d.kaliberda@bk.ru.

Навучэнцы студыі – дзеці і падлеткі ад 10 да 15 год. Заняткі студыі праходзяць у асобным класе прыходскага дома тры разы на тыдзень па дзве гадзіны. Кожны год студыя набірае новых таленавітых дзяцей.

За некалькі год працы студыі яе выхаванцы сталі пераможцамі ў шматлікіх рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, правялі нямала выстаў сваіх прац. 

3-е месца іканапіснай студыі “Пакроў” на міжнародным конкурсе “Прыгажосць Божага свету”

9 снежня 2020 года ў Храме Хрыста Збаўцы члены журы падвялі вынікі XVI Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”. Узначаліў падвядзенне вынікаў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі епіскап Екацярынбургскі і Верхотурскі Яўген. У намінацыі “Праваслаўная ікона” 3-е месца – Мусатава Аліна (17 год), «Святы верны вялікі князь Аляксандр Неўскі - заступнік Санкт-Пецярбурга», Дзіцячая іканапісная студыя “Пакроў” пры кафедральным саборы горада Гродна.

Кіраўніцу іканапіснай студыі "Пакроў" ўзнагародзілі медалём "Каложскай Божай Маці"

18 кастрычніка 2020 ды Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна. Па заканчэнні позняй літургіі настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой ўручыў медаль "Каложскай Божай Маці" III ступені кіраўніцы дзіцячай іканапіснай студыі «Пакроў» Дар'і Пестуновай. Дадзенай узнагародай кіруючы архірэй Гродзенскай епархии архіепіскап Арцемій адзначыў шматгадовую працу кіраўніцы іканапіснай студыі і поспехі выхаванцаў на міжнародных конкурсах.

Дыплом міжнароднага конкурсу ў Літве атрымала выхаванка іканапіснай студыі “Пакроў”

Па выніках ХVІІ Міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў “Славянская Крыніца”, які прайшоў у Літоўскім горадзе Клайпеда, дыплом у намінацыі “Выразнае раскрыццё хрысціянскай тэмы” атрымала выхаванка іканапіснай студыі Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна Маргарыта Пятрова (17 год).

Свяцейшы Патрыярх Кірыл уручыў узнагроду выхаванцы іканапіснай студыі Пакроўскага сабора

28 студзеня 2020 года ў Маскве, у Савеце Федэрацыі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў Усерасійскага конкурсу “За маральны подзвіг настаўніка” і пераможцаў Міжнароднага конкурсу “Прыгажосць Божага свету”. Узнагароджвалі прызёраў конкурсу Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка. Узнагароджанне прайшло ў межах VIII Калядных Парламенцкіх сустрэч. У намінацыі “Праваслаўная ікона” узнагароду за першае месца ва ўзроставай групе з 13 да 17 год атрымала Аліна Мусатава (16 год), праца – “Багалюбская ікона Маці Божай”, горад Гродна Рэспублікі Беларусь. Пра ўдзел у конкурсе мы пісалі раней: 1-е месца іканапіснай студыі “Пакроў” на міжнародным конкурсе “Прыгажосць Божага свету”.

1-е месца іканапіснай студыі “Пакроў” на міжнародным конкурсе “Прыгажосць Божага свету”

17 снежня 2019 года ў Храме Хрыста Збаўцы члены журы падвялі вынікі ХV Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”. Узначаліў падвядзенне вынікаў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый. У намінацыі “Праваслаўная ікона” 1-е месца – Мусатава Аліна (16 год), “Багалюбская ікона Маці Божай”, Дзіцячая іканапісная студыя “Пакроў” пры кафедральным саборы горада Гродна.

Выхаванку іканапіснай студыі “Пакроў” узнагародзілі на цырымоніі закрыцця ХХVІІ Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у Маскве (уражанні пра паездку)

31 студзеня 2019 года ў Дыпламатычнай зале Дзяржаўнага крамлёўскага палаца ў межах ХХVІІ Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў Міжнароднага конкурса дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”.

Аліна Мусатава, выхаванка іканапіснай студыі “Пакроў”, якая заняла другое месца ў конкурсе, падзялілася сваімі ўражаннямі аб прыёме і тыднёвай культурнай праграме ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Фіналістам міжнароднага праекту “Дзіцячы каляндар “Ангелы Міру”” стала выхаванка іканапіснай студыі Пакроўскага сабора

Фіналістам Першага Міжнароднага конкурсу “Дзіцячы каляндар “Ангелы Міру”” 2017-2018 стала выхаванка дзіцячай іканапіснай студыі “Пакроў” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна Маргарыта Пятрова (15 год). Журы абрала 365 найлепшых прац дзяцей ва ўзросце ад 4 да 15 год. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 2 тысячы прац з 22 краін.

Пра стварэнне тэатра-батлейкі распавяла кіраўніца дзіцячай іканапіснай студыі “Пакроў”

13 студзеня 2019 года на Калядным балі нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Гродна” арганізавалі пастаноўку тэатра-батлейкі. Гісторыяй з’яўлення новай гродзенскай батлейкі з намі падзялілася Дар’я Пестунова, кіраўніца дзіцячай іканапіснай студыі “Пакроў” пры кафедральным саборы:

Воспитанница иконописной студии "Покров" стала призером международного конкурса "Красота Божьего мира"

15 ноября в Москве были подведены итоги XIV Международного конкурса детского творчества «Красота Божьего мира». Работа Алины Мусатовой, ученицы детcкой иконописной студии "Покров" при Свято-Покровском кафедральном соборе города Гродно заняла второе место в номинации "Православная икона". В конкурсе приняло участие более трёх тысяч детских работ из России, Беларуси, Украины и других стран.

Старонкі

Subscribe to RSS - Детская иконописная студия «Покров»