Агульная інфармацыя

Дзіцячая іканапісная студыя “Пакроў” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна створана ў 2013 годзе па благаславенні высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага і пры непасрэднай падтрымцы настаяцеля Пакроўскага сабора протаіерэя Аляксандра Наздрына.

Ідэйны натхняльнік, арганізатар і выкладчык студыі іканапісу – Пестунова Дар’я Дзмітрыеўна, +375298681599, d.kaliberda@bk.ru.

Навучэнцы студыі – дзеці і падлеткі ад 10 да 15 год. Заняткі студыі праходзяць у асобным класе прыходскага дома тры разы на тыдзень па дзве гадзіны. Кожны год студыя набірае новых таленавітых дзяцей.

За некалькі год працы студыі яе выхаванцы сталі пераможцамі ў шматлікіх рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, правялі нямала выстаў сваіх прац. 

Нашы першыя дасягненні:<--break->

  • Студыя адкрыла тры персанальныя выставы, стварыла калядны вярцеп пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.
  • У 2013 г. вучаніца студыі Ірына Можджэр заняла першае месца ў гродзенскім конкурсе “Пасхальная вясёлка”.
  • У 2015 г. – новая перамога ў міжнародным конкурсе, фестывалі дзіцячага выяўленчага мастацтва “Віфлеемская зорка”. Адразу два дыпломы І ступені журы прысудзіла юным гродзенскім іканапісцам – Анастасіі Тупік за “Казанскую ікону Маці Божай” і Ірыне Можджэр, якая прадставіла чатыры працы. За ікону “Спас Нярукатворны” Сафію Рудую ўзнагародзілі дыпломам ІІ ступені. А Гран-пры конкурса была ўганаравана сама педагог Дар’я Дзмітрыеўна Пестунова.
  • У гэтым годзе выхаванка іканапіснай студыі пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна Волах Арыядна стала пераможцам у міжнародным дзіцячым творча-літаратурным конкурсе, які правёў Дзяржаўны гістарычны музей і музей “Пакроўскі сабор”, што праходзіў у Маскве.
  • У ліпені 2015 г. дзіцячая іканапісная студыя правяла ўнікальныя практычныя заняткі ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Выхаванцы студыі распісалі Жыровіцкую званіцу, у якой будзе знаходзіцца музей звону.

Детская иконописная студия «Покров» при Свято-Покровском кафедральном соборе г. Гродно