26 сакавіка 2019 года вучні нядзельнай школы Пакроўскага сабора наведалі музей гісторыі пажарнай службы. У музеі прадстаўлены розныя этапы развіцця айчыннай пажарна-ратаўнічай справы, пачынаючы з сярэднявечча і ажно да сённяшніх баявых будняў ратаўнікоў.
Гісторыя з’яўлення, станаўлення і развіцця пажарнай справы на Гродзеншчыне, адлюстраваная ў гравюрах, дакументах, фотаздымках, арыгінальных прадметах дае мажлівасць наведвальнікам усебакова пазнаёміцца з пажарнай службай рэгіёна.
Па заканчэнні экскурсіі з навучэнцамі была праведзена размова па правілах пажарабяспечных паводзінаў, у якой дзеці выступалі няпроста слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі, з задавальненнем дэманструючы свае веды.
Алена ГАЎРУК













