Здаровы вобраз сям'і ці хатні гвалт? - клірык Пакроўскага сабора выступіў на бацькоўскіх сходах у школе №2

5 и 6 сакавіка па запрашэнні адміністрацыі ДУА “СШ №2 г. Гродна” клірык Свята-Пакроўскага сабора іерэй Міхаіл Перац прыняў удзел у бацькоўскіх сходах на тэму “Здаровы вобраз сям’і – зарука паўнавартаснага фізічнага і псіхічнага здароўя дзіцяці”. У межах тэмы святару было прапанавана выказацца па пытанні хатняга гвалту.

Бацькі і адміністрацыя школы былі пазнаёмлены з хрысціянскім стаўленнем да гвалту і тлумачэннямі ў дачыненні да ацэнкі Патрыяршай камісіі па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства, тэрміна “гвалт у сям’і”, іншых аналагічных тэрмінаў і звязаных з імі канцэпцый і падыходаў, у якіх, у прыватнасці, гаворыцца, што той ці іншы тэрмін выкарыстоўваецца пры правядзенні ў жыццё разбуральных і неспрыяльных для сям’і падыходаў і рашэнняў.

Шырокае выкарыстанне дадзенага тэрміна можа прывесці да таго, што сям’я будзе ўспрымацца ў грамадстве не як адна з галоўных каштоўнасцяў, галоўная абарона для яго найбольш уразлівых членаў, а як крыніца праблем.

Прысутныя былі інфармаваны пра тое, што камісія выступае супраць выкарыстання тэрмінаў “сямейны гвалт”, “сямейна-побытавы гвалт”, “хатні гвалт” як у прававым, так і ў грамадскім полі і рэкамендуе ўстрымлівацца ў далейшым ад якой-небудзь падтрымкі звязаных з імі канцэпцый.

Айцец Міхаіл запрасіў бацькоў на лекцыі ўніверсітэта сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы г. Гродна.

Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ