2 сакавіка 2019 года прадстаўнікі Гродзенскай епархіі на чале з каардынатарам епархіі па працы з алка- і нарказалежнымі людзьмі іерэем Паўлам Каспяровічам і духаўніком праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” іерэем Міхаілам Перцам у межах 21-й сустрэчы “Анастасіс” у Жыровічах прынялі ўдзел у семінары на тэму “Хатні гвалт: зняць “маскі”. Перамагчы ў сабе агрэсара і ахвяру”.
У праграме разглядаліся наступныя пытанні:
1)адрозненне хрысціянскай ахвярнасці ад ролі “ахвяры”;
2)уплыў на рэлігійнае жыццё сямейных дысфункцый;
3)небяспека падмен у духоўным жыцці на неўратычнай глебе ды інш.
Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ















