Інтэлектуальную гульню-спаборніцтва правялі ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора

24 лютага 2019 года ў сценах нядзельнай школы Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна адбыўся “мазгавы штурм” – інтэлектуальная гульня паміж двума чацвёртымі класамі. Клас “А” для сваёй каманды абраў назву “Дружба”, “Б” клас назваўся “Анельчыкамі”. Арганізавана гульня з мэтай развіцця пазвальнага інтарэсу, з мэтай навучання сумеснай, каманднай дзейнасці і кантролю атрыманых ведаў.

Не назавём гульню лёгкай – у часе гульні панаваў дух спаборніцтва! Пачалі бліц-апытаннем, дзе часу на абдумванне адказу не было, але які быў вытрыманы абедзвюма камандамі. Цікавасць і гарачую камандную падтрымку выклікаў конкурс капітанаў, якія выявілі выдатныя веды па розных тэмах, а таксама кемлівасць у разгадванні рэбусаў.

5 раўндаў прайшлі на адным дыханні. Нават прагляд Евангельскіх прытчаў, якія мы прадбачліва падрыхтавалі з мэтай прадастаўлення адпачынку, не змаглі ахаладзіць запалу спаборнікаў. І пасля прагляду яны з ранейшым запалам кінуліся ў бой. Віктарына “Веру – не веру”, сумеснае запаўненне анкет – усё выклікала жывы інтарэс і жаданне перамагчы.

Мы педагогі, не былі засмучоныя ведамі вучняў. І без усялякай “падтасоўкі” балаў быў абвешчаны вынік – перамагла дружба! Жартавалі з нечаканай гульні словаў – каманда “Дружба” ці дружба паміж камандамі? Канечне ж дружба паміж усімі намі. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы і, спадзяёмся, новы досвед узаемаадносінаў. Бо няважна, хто адказаў на большую колькасць пытанняў. Важнае наша жаданне прыйсці на дапамогу незалежна ад таго, у якой ты камандзе, важныя наша хрысціянская любоў і братэрства.

Жанна ЛІТВІНЁНАК