24 лютага 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Духоўнае развіццё праваслаўнай сям’і” правёў шматдзетны бацька, духаўнік прыходскага таварыства цвярозасці іерэй Міхаіл Перац.
У межах тэмы сустрэчы былі разгледжаны наступныя пытанні:
- да чаго была паклікана сям’я да грэхападзення Адама і Евы;
- да чаго паклікана сям’я пасля грэхападзення прабацькоў;
- хрысціянскае выхаванне дзяцей;
- размова прападобнага Серафіма Сароўскага з Матавілавым пра мэту і сэнс хрысціянскага жыцця.
Таксама разглядаліся варыянты ўзаемаадносінаў у праваслаўнай сям’і і ў сям’і, дзе ёсць іншаслаўныя або няверуючыя. Пасля лекцыі свяшчэннік адказаў на пытанні бацькоў-прыхаджан.
Тэма наступнай сустрэчы 3 сакавіка – “Сацыяльна-педагагічны трэнінг для бацькоў. Практыкаванні, скіраваныя на супрацоўніцтва і вырашэнне канфліктаў”. Лектар – дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.
Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ
P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.