31 жніўня 2019 года пасля позняй Боскай літургіі сястрыцтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна па традыцыі сабралася, каб паслухаць уражанні ўдзельнікаў паломніцкай паездкі на востраў Валаам – святы куток праваслаўя ў паўночных шыротах Расіі.
З 30 жніўня па 1 верасня 2019 года праваслаўны сямейны клуб “Адраджэнне” пры Свята-Марфінскай царкве горада Гродна арганізаваў у в. Парэчча VIIІ летні сямейны лагер. Працу злёту ўзначаліў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Аляксандр Гук.
1 верасня 2019 года ў Нядзелю 11-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і протаіерэй Андрэй Бандарэнка (на позняй Боскай літургіі).
28 жніўня 2019 г. Успенне Прасвятой Багародзіцы. Утраня з чынам пахавання Прасвятой Багародзіцы ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г.Гродна. Духаўнік Гродзенскай епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка.
Напярэдадні свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі ўсяночнае трыванне з вынасам плашчаніцы Маці Божай у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі.
24 жніўня, Нядзеля 10-я пасля Пяцідзесятніцы, Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна. Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Пропаведзь.
"Весела пра сумнае" — новы праект на ютубканале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна. У межах гэтага праекта прапануецца стварэнне кароткаметражных фільмаў, якія ў форме вясёлых і смешных прытчаў будуць падымаць і раскрываць царкоўныя і грамадскія праблемы.
19 жніўня 2019 года, Праабражэнне Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна. Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно
19 жніўня 2019 года, у свята Праабражэння Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста, Боскую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Пасля чытання Евангелля ўладыка прамовіў пропаведзь.