Настаяцель Пакроўскага сабора правёў экскурсію для гродзенскіх экскурсаводаў

27 студзеня 2020 года экскурсаводы горада Гродна прынялі запрашэнне настаяцеля Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна і прыйшлі на экскурсію. Айцец Георгій асабіста падзяліўся ведамі пра гісторыю храма, іконы, падняўся на званіцу, пазнаёміў з планамі па стварэнні ўнікальнай музейнай зоны.

Пасля храма імпрэза перамясцілася ў бібліятэку і будынак прыходскай школы. Тут настаяцель распавёў пра рэстаўрацыю ікон, пра тэматычныя роспісы на сценах сабора.

Чаяпіцце, за якім святар адказаў на пытанні і пагаварыў з гасцямі, завяршыла сустрэчу.

Глядзіце навіны жыцця сабора на  www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно

Мікалай​ БАЙДА