Свяцейшы Патрыярх Кірыл уручыў узнагроду выхаванцы іканапіснай студыі Пакроўскага сабора

28 студзеня 2020 года ў Маскве, у Савеце Федэрацыі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў Усерасійскага конкурсу “За маральны подзвіг настаўніка” і пераможцаў Міжнароднага конкурсу “Прыгажосць Божага свету”. Узнагароджвалі прызёраў конкурсу Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка. Узнагароджанне прайшло ў межах VIII Калядных Парламенцкіх сустрэч. У намінацыі “Праваслаўная ікона” узнагароду за першае месца ва ўзроставай групе з 13 да 17 год атрымала Аліна Мусатава (16 год), праца – “Багалюбская ікона Маці Божай”, горад Гродна Рэспублікі Беларусь. Пра ўдзел у конкурсе мы пісалі раней: 1-е месца іканапіснай студыі “Пакроў” на міжнародным конкурсе “Прыгажосць Божага свету”.

Узнагароды атрымалі:

· у намінацыі “Асноўная тэматыка” за першае месца: ва ўзроставай групе да 8 год – Аляксандра Пунда (6 год), праца – “Дзень, які мы чакалі”, горад Чабаксары Чувашскай Рэспублікі; ва ўзроставай групе з 9 да 12 год – Максім Голубеў (12 год), праца – “Дзякуй за мір”, горад Саранск Рэспублікі Мардовія; ва ўзроставай групе з 13 да 17 год – Ксенія Барозінец (15 год), праца – “Успамін пра бабулю Кацю”, горад Саянагорск Рэспублікі Хакасія;

· у намінацыі “Праваслаўная ікона” за першае месца: ва ўзроставай групе з 13 да 17 год – Аліна Мусатава (16 год), праца – “Багалюбская ікона Маці Божай”, горад Гродна Рэспублікі Беларусь

· у намінацыі “Роспіс па фарфоры” за першае месца: ва ўзроставай групе з 13 да 17 год – Вераніка Ардзінцава

(14 год), праца – “Крэмль, званіца Івана Вялікага”, горад Кемерава;

· у намінацыі “Аповед” за першае месца: ва ўзроставай групе з 13 да 17 год – Ксенія Фясенка (13 год), праца – “Я слухаю метраном Ленінграда”, пасёлак гарадскога тыпу Мурмашы Мурманскай вобласці.

З 30 студзеня па 4 лютага для дзяцей-пераможцаў Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету. Вялікая Перамога: спадчына і спадкаемцы”, а таксама для педагогаў і бацькоў, што суправаджалі іх, прайшла культурна-паломніцкая праграма па Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Паводле матэрыялаў Інфаслужбы Сінадальнага АРАіК