10 лютага 2020 года клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Яўгеній Велісейчык з пастырскім візітам наведаў Гродзенскі гарадскі дом начнога прабывання асоб без пэўнага месца жыхарства.
Быў адслужаны малебен з асвячэннем установы. Пасля малебну адбылася канструктыўная размова з дырэктарам установы Ярмантовічам Яўгеніем Яўгеніевічам пра планы далейшага супрацоўніцтва са Свята-Пакроўскім кафедральным саборам. Таксама для патрэб насельнікаў былі перададзены сінтэтычныя сродкі для мыцця.
Іерэй Яўгеній ВЕЛІСЕЙЧЫК, Фота: Яўгеній ДУБАТОЎКА
02/11/2020 - 09:48








