Дапамога

Агульная інфармацыя

Абшчына Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора з моманту яго заснавання клапацілася пра падтрымку тых людзей, што аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. У першыя гады пасля асвячэння храма на асаблівым царкоўным апекаванні знаходзіліся сем’і загінулых у руска-японскай вайне ваеннаслужачых Гродзенскага гарнізона.

У гады пасля Першай сусветнай вайны і вяртання праваслаўнага насельніцтва г. Гродна з вымушанага бежанства Свята-Пакроўскі сабор становіцца натуральным цэнтрам наладжвання жыцця праваслаўных жыхароў г. Гродна ў новых няпростых умовах. У 20-я – 30-я гг. ХХ стагоддзя саборная абшчына аказвала дабрачынную дапамогу бедным і маламаёмным людзям.

Епіскап Антоній пазнаёміўся з гісторыяй і дзейнасцю праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае"

27 чэрвеня 2021 года Праасвяшчэнны Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, наведаў занятак групы праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. У ходзе гутаркі духаўнік таварыства іерэй Міхаіл Перац коратка прадставіў змест праваслаўнай праграмы рэабілітацыі "Лесьвіца" і распавёў пра тое, як сьвятаайцоўская спадчына лячэння жарсцяў прымяняецца на практыцы.

Праваслаўнаму таварыству цвярозасці "Пакроўскае" - 9 гадоў

15 лістапада 2020 года Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адзначылі 9-годдзе праваслаўнага таварыства цвярозасці «Пакроўскае». Па заканчэнні Боскай літургіі духоўнік ПОТ "Пакроўскае" іерэй Міхаіл Перац адкрыў у актавай зале епархіальнага комплексу тэматычны форум: «Блажен муж, иже не иде на совет нечестивых".

Клірык Пакроўскага сабора наведаў Гродзенскі гарадскі дом начнага прабывання

10 лютага 2020 года клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Яўгеній Велісейчык з пастырскім візітам наведаў Гродзенскі гарадскі дом начнога прабывання асоб без пэўнага месца жыхарства.

Subscribe to RSS - Дапамога