27 чэрвеня 2021 года Праасвяшчэнны Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, наведаў занятак групы праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. У ходзе гутаркі духаўнік таварыства іерэй Міхаіл Перац коратка прадставіў змест праваслаўнай праграмы рэабілітацыі "Лесьвіца" і распавёў пра тое, як сьвятаайцоўская спадчына лячэння жарсцяў прымяняецца на практыцы.
Пра гісторыю стварэння таварыства цвярозасці "Пакроўскае" казала стараста групы Валянціна. Браты і сёстры таксама мелі магчымасць падзяліцца сваім вопытам разумення працэсу рэабілітаціі.
Ўладыка Антоній выказаў сваё бачанне аспектаў лячэння жарсцяў, выслухаў пытанні, прапановы і выказаў згоду прыняць удзел у супольнай малітве і святкаванні 10-годдзя ПОТ "Пакроўскае" будучай восенню.
У завяршэнні сустрэчы Прэасвяшчэннейшы блаславіў прысутных і пажадаў крэпасці ў духоўнай брані.
Акрамя Уладыкі на сустрэчы прысутнічалі непітушчыя з Мазыра, якія наведалі Гродна з візітам у адказ. Не так даўно мы пісалі пра ўрачыстасці ў гонар 10-годдзя таварыства цвярозасці ў Мазыры.
Два выдатных дня сумеснай малітвы і наведвання гродзенскіх храмаў скончыліся, але знаёмства наша, дасць Бог, працягнецца.
Слава Госпаду за радасць сустрэч.
Мікалай БАЙДА