15 лістапада 2020 года Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адзначылі 9-годдзе праваслаўнага таварыства цвярозасці «Пакроўскае». Па заканчэнні Боскай літургіі духоўнік ПОТ "Пакроўскае" іерэй Міхаіл Перац адкрыў у актавай зале епархіальнага комплексу тэматычны форум: «Блажен муж, иже не иде на совет нечестивых".
Пасля ўступнага слова іерэя Міхаіла стараста таварыства Валянціна азнаёміла прысутных з кароткай канцэпцыяй і асноўнымі правіламі зносін у групе.У ходзе адкрытага сходу непітушчыя дзяліліся сваім актуальным вопытам барацьбы з жарсьцю і разуменнем тэмы форуму.
Радасна было бачыць і пагутарыць з братамі і сёстрамі з мінскага праваслаўнага грамадства цвярозасці "Елісавецінскага". Настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой раскрыў змест 1-га псалма. Дарэчы, па аўторках, у рамках "Біблейскіх чытанняў" айцец Георгій вядзе курс "Чытаем Псалтыр разам".
У ходзе адкрытага сходу адбылася тэлефонная размова з дырэктарам цэнтра рэабілітацыі ,,Анастасіс Сасноўка'' Сцяпанам Турбалам. Лекар псіхатэрапеўт-нарколаг Анатоль Фінскі з г. Ліда накіраваў віншаванні і некаторыя развагі на тэму форуму па "вайберу".
Пажаданні цвярозасці выказаў каардынатар Гродзенскай епархіі па працы з алкаголе- і нарказалежнымі людзьмі іерэй Павел Касьпяровіч. Сустрэчу завяршылі акафістам Найсвяцейшай Ўладарцы нашай Багародзіцы "Неупиваемая Чаша".
Мікалай БАЙДА
12 лістапада 2011 пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна пачало сваю працу праваслаўнае таварыства цвярозасці “Пакроўскае”. Таварыства стваралася па ініцыятыве людзей, што пакутуюць ад алкагалізму. Рэабілітацыйная дзейнасць таварыства заснавана на праваслаўным светапоглядзе і духоўным святаайцоўскім досведзе барацьбы са страсцямі. Члены таварыства прымаюць зарокі цвярозасці і актыўна ўдзельнічаюць у набажэнска-літургічным жыцці абшчыны Свята-Пакроўскага сабора.
Расклад сустрэч:
- Нядзеля а 17:00 (Малітоўнае чытанне акафіста перад іконай Маці Божай “Няўпіўная чаша” ў Свята-Вольгінскім храме, заняткі ў прыходскім доме насупраць сабора)
- Серада а 18:30 (Заняткі ў прыходскім доме насупраць сабора)
Кантакты
+37529 281 47 38 – стараста таварыства Валянціна

























