
30-31 мая 2019 года па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску прайшлі ХХV Юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: “Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры”.
Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з’яўляюцца форумам, які на працягу вось ужо чвэрці стагоддзя яднае спецыялістаў з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа, што працуюць у сферы багаслоўя, гісторыі, філасофіі, рэлігіязнаўства ды іншых гуманітарных дысцыплін.