“Свяціцель Лука пра выхаванне людзей…” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіў іерэй Міхаіл Перац

29 снежня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Свяціцель Лука (Война-Ясянецкі) пра выхаванне дзяцей” правёў шматдзетны бацька, іерэй Міхаіл Перац.

Лектар пазнаёміў слухачоў з часткай спадчыны Свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага) па пытаннях сям’і і выхавання дзяцей: які прыклад бацькам трэба падаваць дзецям, як прывіць сваім чадам любоў да чысціні, святасці і набожнасці.

Айцец Міхаіл закрануў адзін з выклікаў сучаснага грамадства – тэму рэгістрацыі шлюбу, а таксама пытанне ажыццяўлення таінства вянчання сужэнцаў, якія лічаць сябе праваслаўнымі хрысціянамі.

Слухачы пачулі жывы голас свяціцеля і былі азнаёмлены з рэдкімі фотаздымкамі архіпастыра.

Тэма наступнай сустрэчы: “Любоў як каштоўнасць і норма жыцця чалавека”. Лектар – кандыдат філасофскіх навук Сняжана Семярнік. Пачатак 26 студзеня 2020 года а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.

Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ, фота: Мікалай БАЙДА