Творчыя майстар-класы прайшлі ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора

21 і 22 снежня 2019 года ў нядзельнай школе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыліся майстар-класы для дзяцей і бацькоў. 21 снежня педагог і мастак Ашурка Надзея Ігараўна прапанавала ўдзельнікам змешаную тэхніку: жывапіс і пластылінаграфія.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 30 сем’яў. Выяўленне зімніх пейзажаў, елак, снежных бабаў у пэўнай ступені кампенсуюць плюсавую тэмпературу за акном і пакінуць досвед радасці сумеснай творчасці.

Мікалай БАЙДА​