
2 мая 2019 года па благаславенні епархіяльнага свяшчэннаначалля і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ у актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна прайшоў семінар для выкладчыкаў нядзельных школ.
У семінары прыняў удзел кандыдат багаслоўя і культуралогіі дыякан Ілья Кокін, які паказаў усім прысутным навучальна-метадычны камплект “Прыходская школа «пад ключ»” – набор рабочых метадычных і даведачных матэрыялаў, разлічаны на 4 узроставыя катэгорыі вучняў нядзельных школ (ад 5 да 17 год і старэйшыя).